Аранжавы ўзровень і да +6°C: прагноз надвор'я на 24 лютага

Цёпла і сыра будзе да канца тыдня, месцамі чакаюцца моцныя туманы - такі прагноз надвор'я на 24 лютага. Сіноптыкі таксама распавялі, ці вернуцца ў Беларусь маразы.
Sputnik

МІНСК, 24 лют – Sputnik. У бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачнае і туманнае надвор'е, з-за чаго ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.

Днём па ўсходзе краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі дождж. Вільготнасць будзе дасягаць 90%. З-за чаго месцамі паўстануць моцныя туманы, бачнасць паменшыцца да 500 метраў. Вецер ўмераны, па ўсходзе парывісты.

Раніцай 24 лютага слупок тэрмометра пакажа ад –9°C па ўсходзе да +4°C па захадзе. Днём па ўсходзе –4°C, па захадзе да +7°C.

Увечары мінімальная тэмпература будзе ў Гомелі - там да –2°C. А цяплей за ўсё ў Гродне - +6°C.

Як адзначаюць сіноптыкі, такое надвор'е захаваецца да канца тыдня. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Касмічнае надвор'е: якія перспектывы на арбіце ў Беларусі і Расіі?

Тэмпература паветра ноччу –4°C - +3°C, днём - ад +3°C па паўночным усходзе да +13°C па паўднёвым захадзе.

Раней у Белгідрамеце папярэджвалі, што пацяпленне не будзе доўгім. Усё яшчэ чакаюцца снегапады, якія могуць прайсці і ў сакавіку. А да канца лютага тэмпература паветра будзе на 6-9 градусаў ніжэй за норму.

Не будзе і экстрэмальна цёплага сакавіка. Паколькі такое бывае ў тым выпадку, калі снегу мала, паверхня зямлі выграваецца і паветра ў такім выпадку награваецца хутка. Але ў Беларусі люты выдаўся снежным, і каб расталі такія аб'ёмы ападкаў, трэба больш часу.