Пуцін распавёў пра "анекдатычныя тэорыі змовы" супраць Расіі

Абвінавачванні ў адрас Расійскай Федэрацыі, а таксама спробы паставіць пад сумненне дасягненні краіны безапеляцыйныя і бяздоказныя, адзначыў прэзідэнт.
Sputnik

МІНСК, 24 лют – Sputnik. Мэтанакіраваная інфармацыйная кампанія вядзецца ў дачыненні да РФ, заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін на пасяджэнні калегіі ФСБ.

Расійскі лідэр заявіў, што РФ абвінавачваюць па цэлым шэрагу пытанняў і робяць гэта без якіх-небудзь доказаў. Пуцін таксама назваў спробы скампраметаваць Расію "анэкдатычнымі тэорыямі змовы".

"Недружалюбнае стаўленне да Расіі і да шэрага іншых самастойных суверэнных цэнтраў сусветнага развіцця нават не спрабуюць хаваць. Але справа далёка не ў такой агрэсіўнай рыторыцы, а ў рэальных практычных дзеяннях. Супраць нас вядзецца мэтанакіраваная інфармацыйная кампанія з безапеляцыйнымі і бяздоказнымі абвінавачваннямі па цэлым шэрагу пытанняў", - цытуе яго РІА Навіны.

У свеце ідзе палітыка стрымлівання Расіі, пра што ўлады краіны ўжо даўно ведаюць, падкрэсліў Пуцін. Прэзідэнт дадаў, што гаворка ідзе не аб натуральнай канкурэнцыі паміж краінамі, але аб "паслядоўнай і вельмі агрэсіўнай лініі". Мэтай такой палітыкі, на яго думку, з'яўляецца стварэнне праблем "па вонкавым перыметры і контуры" і зрыў развіцця Расіі.

У якасці прыкладу прэзідэнт прывёў спробы ўсумніцца ў дасягненнях Расіі ў сферы медыцыны, а менавіта - у пытаннях барацьбы з пандэміяй COVID-19.

Плацяць з-за бугра

Прэзідэнт заявіў, што трэба выразна размяжоўваць натуральную для любога грамадства палітычную канкурэнцыю і дзеянні, "якія не маюць нічога агульнага з дэмакратыяй і накіраваны на падрыў стабільнасці і бяспекі" Расіі, а таксама на абслугоўванне чужых інтарэсаў.

"Інтарэсаў тых, пра якія ў народзе кажуць, якія з-за бугра плацяць за гэтую дзейнасць, але плацяць у сваіх інтарэсах, а не ў нашых", - адзначыў Пуцін.

Бесперспектыўныя санкцыі

Расійскі лідэр заявіў, што краіну спрабуюць "скаваць" санкцыямі, у тым ліку эканамічнымі.

Крэмль: Пуцін пазітыўна ацэньвае вынікі сустрэчы з Лукашэнкам

"Падобная лінія ў дачыненні да Расіі абсалютна беспэрспэктыўная", - падкрэсліў Пуцін і дадаў, што часцяком блакіроўка буйных міжнародных праектаў, справакаваная эканамічнымі рэстрыкцыямі, шкодзіць не толькі Расіі, але і яе замежным партнёрам.

Па словах Пуціна, у спробах умяшацца ў палітыку расійскай дзяржавы, актыўна выкарыстоўваюцца інструменты з арсенала спецслужбаў.

"У сувязі з гэтым адзначу, што эфектыўна і выразна дзейнічалі ў мінулым годзе органы контрразведкі. У выніку спынена дзейнасць 72 кадравых супрацоўнікаў і 423 агентаў замежных спецслужбаў", - сказаў прэзідэнт РФ.

Чытайце таксама: