МІНСК, 25 лют – Sputnik. Следчы камітэт расследуе больш за 2,3 тысячы крымінальных спраў экстрэмісцкай скіраванасці з лета 2020 года, пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Іван Наскевіч ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Сустрэча асабовага складу СК з дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Аляксандрам Шпакоўскім прайшла ў Следчым камітэце.
Наскевіч падкрэсліў, што ўсе праваахоўнікі ацэньваюць вынікі Сходу праз прызму пастэлектаральных падзей, пачынаючы з лета мінулага года.
"СК расследуе больш за 2 300 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці. Галоўная выснова, якую мы вынеслі, - увесь праваахоўны блок, у тым ліку СК, настроены на захаванне незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, законнасці і правапарадку ў краіне", - сказаў ён.
Што такое экстрэмізм?
Як тлумачыў раней Генпракурор Беларусі Андрэй Швед, экстрэмізм - гэта ўсё тое, што накіравана "на дэстабілізацыю грамадскай абстаноўкі, парушэнне грамадскага парадку і іншыя супрацьпраўныя і негатыўныя наступствы": навучанне людзей, распаўсюджванне сярод іх экстрэмісцкіх поглядаў, прапаганда, распальванне варожасці і да таго падобнае.
"Гэта значыць любыя формы дзеяння, якія накіраваны на тое, каб надаць дзеянням экстрэмісцкіх фарміраванняў пэўны вынік, накіраваны на дэстабілізацыю грамадскай абстаноўкі, парушэнне грамадскага парадку і іншыя супрацьпраўныя і негатыўныя наступствы", - патлумачыў Швед.
Генпракуратура ў студзені выступіла з прапановай узмацніць жорсткасць крымінальнай адказнасці за экстрэмізм, а таксама паведаміла, што рыхтуецца пакет дакументаў аб прызнанні бел-чырвона-белай і іншай сімволікі экстрэмісцкай.
Барацьба з экстрэмізмам
Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства пацікавіўся, ці дастаткова робяць у краіне ў сферы барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам.
"Нам важна вызначыцца, чаго рэальна не хапае ў заканадаўстве для надзейнага выяўлення і спынення любых дзеянняў, накіраваных супраць дзяржавы", - падкрэсліў прэзідэнт.
Па выніках нарады было вырашана, што змяненні ў заканадаўстве, звязаныя з унутрыпалітычнай сітуацыяй у краіне, будуць падрыхтаваны і ўнесены ў бліжэйшыя два месяцы.
Як стала вядома, папраўкі будуць унесены ў Крымінальны і Працоўны кодэксы - для стрымання заклікаў да забастовак. Таксама будзе праведзена рэвізія закона аб экстрэмізме, прыняты закон аб недапушчэнні гераізацыі нацызму, прадугледзяць меры па абароне персанальных дадзеных праваахоўнікаў, суддзяў і журналістаў.
Чытайце таксама:
- Беларусь "пераасэнсуе" заканадаўства з улікам пратэстаў - генпракурор
- Стала вядома, калі пачнуць пазбаўляць беларускага грамадзянства за тэрарызм
- Польская пракуратура разглядае запыт РБ аб выдачы заснавальнікаў NEXTA