МІНСК, 28 лют – Sputnik. Балтыйскае мора замерзла ўпершыню за шмат гадоў, сведкамі такога відовішча сталі жыхары расійскага Калінінграда, а таксама польскага горада Мендзыздрое.
Цяпер мора ў некаторых месцах пакрыта тоўстым пластом лёду. Лядовыя палі дасягаюць сотняў метраў у шырыню. На Куршскай касе яно распасціраецца далёка за гарызонт.
Гэта рэдкая з'ява для дадзенага рэгіёна, які характарызуецца мяккім кліматам. Як паведамляюць метэаролагі, прыбярэжны лёд у раёне Калінінграда назіралі больш за 20 гадоў таму, калі зімы былі халадней.
Для калінінградскага рэгіёна і польскай тэрыторыі гэта хутчэй экзотыка. Звычайна так званы лядовы прыпай утвараецца ў паўночных раёнах Балтыйскага мора - ля ўзбярэжжа Швецыі і Фінляндыі.
Анамальныя халады ў Еўропе
"Сібірскія маразы" ударылі па Грэцыі. Тэмпература паветра там апусцілася да –20℃. Выпала анамальна вялікая колькасць снегу. Улады звярнуліся да грамадзян з заклікам па магчымасці заставацца дома. З-за снегападу некаторыя буйныя трасы былі зачыненыя.
Вялікі снег выпаў і ў Турцыі, у тым ліку ў раёне праліва Басфор. У Стамбуле Сабор Святой Сафіі і Блакітная мячэць таксама апынуліся ў снезе.
Снегапады прайшлі і ў Крыме, на паўвостраве зараз халадней, чым звычайна на 10 градусаў.
Чытайце таксама:
- У Афрыцы выпаў снег
- Моцныя снегапады ў еўрапейскіх краінах: у рэгіёнах паралізаваны рух транспарту
- Відэафакт: ледзяны "вулкан" з'явіўся ў казахскім стэпе