Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка па нацбяспецы

У мінулую пятніцу старэйшы сын прэзідэнта Беларусі ўзначаліў Нацыянальны алімпійскі камітэт рэспублікі.
Sputnik

МІНСК, 2 сак – Sputnik. Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў яго прэс-службе.

"Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду", - гаворыцца ў паведамленні.

Дакумент быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 26 лютага, у гэты ж дзень яго старэйшы сын Віктар быў абраны кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Прэзідэнт жа падчас пятнічнай нарады ў НАК паабяцаў, што Віктар Лукашэнка пакіне пасаду памочніка па нацбяспецы, якую ён займаў з 2005 года.

Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка стаў генерал-маёрам запасу.

Беларусь атрымала афіцыйнае запрашэнне на зімовую Алімпіяду

Званне генерал-маёра прэзідэнт указам ад 26 лютага прысвоіў двум генералам з МУС, намесніку міністра Генадзю Казакевічу і намесніку міністра, камандуючаму ўнутраных войскаў Мікалаю Карпенкову.

Генеральскія пагоны з адной залатой зоркай атрымаюць таксама начальнік Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Шахрай, начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка, першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Уладзімір Купрыянюк і намеснік старшыні ДПК Раман Падлінеў.

Чытайце таксама: