Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пецярбургскі тэрмінал назваў аб'ём перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў

Экспартныя пастаўкі прадукцыі беларускіх НПЗ стануць прадметам канкурэнцыі паміж расійскімі партамі на Балтыцы ў 2021 годзе.
Sputnik

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Пецярбургскі нафтавы тэрмінал (ПНТ) у гэтым годзе плануе пераваліць каля 810 тысяч тон беларускіх нафтапрадуктаў, паведаміў старшыня савета дырэктараў АТ "ПНТ" Міхаіл Скігін.

"Па ўмовах міжурадавага пагаднення ў 2021 годзе ПНТ чакае прыняць 680 тысяч тон мазуту і 130 тысяч тон масла з беларускіх НПЗ", - распавёў старшыня савета дырэктараў у інтэрв'ю выданню "Камерсантъ".

Канкурэнцыя за беларускі экспарт

Паводле яго слоў, канкурэнтамі за перавалку беларускіх нафтапрадуктаў пасля сыходу з партоў балтыйскіх рэспублік стануць "Высоцкі, Усць-Луга, Прыморск. Усе тэрміналы, якія і зараз працуюць на расійскай Балтыцы".

Міхаіл Скігін адзначыў, што Пецярбургскі нафтавы тэрмінал у канкурэнтнай барацьбе за беларускі экспарт зробіць упор на тарыфныя стаўкі і гнуткі падыход па прыёме розных нафтапрадуктаў.

Пры гэтым расійскі бізнесмен падкрэсліў, што праца з беларускім бокам па перавалцы нафтапрадуктаў будзе цікавая толькі пры супадзенні такіх параметраў, як "доўгатэрміновасць, нязменнасць і цана".

Беларускае акно на Балтыцы

Раней стала вядома, што ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" размясціла прапанову аб пастаўках 37 тысяч тон бензіну з расійскага порта Усць-Луга.

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Афіцыйныя Мінск і Масква 19 лютага падпісалі пагадненне аб пастаўках беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты на Балтыцы. На бягучы год узгоднены пастаўкі 3,5 мільёна тон нафтапрадуктаў. Усяго да канца 2023 году такім чынам на экспарт можа сысці 9,8 мільёна тон нафтапрадуктаў.

Таксама ў канцы лютага стала вядома, што "Новая нафтавая кампанія" 10 сакавіка правядзе таргі па продажы 788 тысяч тон топачнага мазуту вытворчасці Мазырскага НПЗ. Паліва будзе адгружана ў тым жа тэрмінале і на аналагічных умовах, што і бензін.

Чытайце таксама: