Вакцына "Спутник V" праходзіць экспертызу ў Еўрасаюзе

Еўрапейскі рэгулятар пачаў экспертызу расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", паведамілі ў Расійскім фондзе прамых інвестыцый.
Sputnik

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Рэгулятар ЕС плануе ацаніць вакцыну "Спутник V" у скарочаныя тэрміны.

Паслядоўную экспертызу рэгістрацыйнага дасье расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" запусціла Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA). Як удакладнілі ў РФПІ, агенцтва праверыць вакцыну на адпаведнасць стандартам ЕС. Рашэнне прынята з улікам вынікаў лабараторных і клінічных даследаванняў вакцыны на дарослых.

"EMA правядзе ацэнку адпаведнасці вакцыны "Спутник V" устаноўленым у ЕС стандартам па эфектыўнасці, бяспецы і якасці", - адзначылі ў РФПІ.

Прымяненне вакцыны "Спутник V" ужо ўхвалілі ў індывідуальным парадку Венгрыя і Славакія, якія не сталі чакаць агульнаеўрапейскай рэгістрацыі прэпарата.

Колькі жыхароў ЕС змогуць атрымаць "Спутник V"?

Супрацоўніцтва па вакцынам ад каронавіруса павінна быць па-за палітыкай, падкрэслівае кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.

"Мы падалі EMA усе неабходныя дадзеныя па вакцыне, якую ўжо ўхвалілі больш за 40 краін свету. "Спутник V" можа ўнесці найважнейшы ўклад у выратаванне мільёнаў жыццяў па ўсёй Еўропе", - падкрэсліў ён.

Малкіна: сітуацыя з каронавірусам ў ЕАЭС застаецца напружанай

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва з EMA з'яўляецца выдатным прыкладам, які пацвярджае, што толькі аб'яднанне намаганняў здольна перамагчы пандэмію.

"Адабрэнне EMA дазволіць забяспечыць вакцынай "Спутник V" 50 мільёнаў жыхароў ЕС, пачынаючы з чэрвеня 2021 года", - дадаў Дзмітрыеў.

Раней ён заяўляў, што маштабныя пастаўкі ў ЕС пачнуцца толькі пасля таго, як у Расіі будуць прышчэплены ўсе жадаючыя.

Чытайце таксама: