Музейны комплекс Дудуткі запрашае на сапраўдную шляхецкую Масленіцу

Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя танцы, шляхецкія паядынкі на шаблях і дзідах, традыцыйныя пачастункі і адмысловае вогнішча.
Sputnik

МІНСК, 6 сак – Sputnik. Пакаштаваць смачных масленічных блінцоў, здабыць незвычайны падарунак на святочным слупе і з задавальненнем паўдзельнічаць у іншых народных квэстах запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Ужо не першы год тут ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы. Таксама і ў гэты раз у Дудутках адбудзецца традыцыйнае развітанне з зімой і сустрэча новай вясны.

Гасцям абяцаюць стварыць атмасферу шляхецкіх часоў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем "Вызваленнне Вясны" і пастановачнымі шабельнымі паядынкамі "Шатландская пяхота".

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на сапраўдную шляхецкую Масленіцу

На працягу дня народныя гулянні будуць шчодра аздобленыя жывой музыкай. Чакаеццца, што галоўнай музычнай падзеяй свята стане праграма "Сусветныя хіты на гуслях" ад  вядомага беларускага выканаўцы Алеся Чумакова, а таксама выступленні музычных гуртоў "Яварына", "Hardwood" і "Менестрэлі".

Для тых жа наведвальнікаў музейнага комплексу, хто асабліва пранікнецца духам Масленіцы, будзе дана магчымасць адчуць сябе сапраўднымі шляхцічамі і шляхцянкамі і паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Танцы ў рукавіцах або гуканне вясны

Самым малым гасцям мерапрыемства таксама будуць рады! Для дзяцей і іх бацькоў арганізатары свята падрыхтавалі анімацыйнае шоў, выступленне скамарохаў і інтэрактыўныя лакацыі з сярэднявечнымі гульнямі і забавамі. Больш дарослыя наведвальнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры.

Больш таго, кожны жадаючы зможа самастойна здабыць агонь, а потым падзівіцца на ўрачыстае спальванне пудзіла Масленіцы і вялікае вогнішча.

Дарэчы, маляўнічая, яркая і пазнавальная падзея дазволіць кожнаму ўздельніку адчуць асалоду па-сапраўднаму народнага свята з нацыянальным каларытам, асаблівасцямі і традыцыямі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Дудзічы).

Калі: 13 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.