Міністэрства аховы здароўя апублікавала новую статыстыку па захварэлых на каронавірус

Ад пачатку пандэміі ў краіне былі выяўлены 297 514 выпадкаў заражэнняў каронавіруснай інфекцыяй, памерлі 2055 чалавек.
Sputnik

МІНСК, 9 сак – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлены 1 073 хворых на каронавірус, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы былі зарэгістраваны 297 514 чалавек, у якіх пацверджаны каронавірус. За гэты час ачунялі 288 049 пацыентаў (852 за мінулыя суткі).

Ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі памерлі 2055 (+8 чалавек за суткі).

За час пандэміі ў краіне правялі 5 025 044 ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі – 8 018. Станоўчым апынуўся кожны восьмы тэст.

Вакцына ад каронавіруса

Першай краінай, якая атрымала не толькі вакцыну "Спутник V", але і тэхналогіі па вытворчасці прэпарата, стала Беларусь. Рэспубліка была першай замежнай дзяржавай, дзе адобрылі да ўжывання прэпарат супраць каронавіруса: аб рэгістрацыі "Спутник V" беларускае Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня мінулага года. 19 студзеня 2021-га стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў.

У ліку першых у Беларусі атрымліваюць вакцыну настаўнікі, сацработнікі і прадстаўнікі іншых прафесій, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

Адэскім медыкам стала дрэнна пасля ін'екцыі вакцыны ад каронавіруса

На першы квартал гэтага года заключаны кантракт з Расіяй на пастаўку 340 тысяч аднакампанентных доз. У сакавіку павінна пачацца ўласная вытворчасць вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях (пробную партыю прэпарата выпусцілі 28 лютага на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты"). Прамысловы выпуск плануецца пачаць у канцы сакавіка.

Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч паведаміў, што штомесяц у краіне будзе вырабляцца каля 500 тысяч доз вакцыны "Спутник V". Масавая вакцынацыя ў рэспубліцы, паводле прагнозаў медыкаў, павінна пачацца ў красавіку.

Чытайце таксама: