БелАЭС

Дзяржатамнагляд патлумачыў, навошта адключылі першы энергаблок БелАЭС

Спецыялісты праводзяць на першым энергаблоку атамнай станцыі даследаванні, каб вызначыць характарыстыкі актыўнай зоны рэактара.
Sputnik

МІНСК, 10 сак – Sputnik. Пры ўводзе энергетычнага блока атамнай станцыі ў эксплуатацыю праводзіцца велізарная колькасць праверак, заявіў начальнік упраўлення рэгулявання ядзернай бяспецы Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Віген Марухян.

Раней стала вядома, што на сераду, 10 сакавіка, запланавана адключэнне ад сеткі першага энергаблока БелАЭС. Профільнае ведамства патлумачыла гэта неабходнасцю правядзення спецыяльных даследаванняў.

"Пры гэтым павінны быць атрыманы вынікі, якія абгрунтаваныя ў праекце БелАЭС. Некаторыя выпрабаванні могуць паўтарацца, не выключаны адключэнні ад сеткі", - цытуе прадстаўніка Дзяржатамнагляду БелТА.

Па словах Вігена Марухяна, выпрабаванні патрэбны, каб энергаблок атамнай станцыі быў даведзены разам з абсталяваннем і сістэмамі да значэнняў, якія прадугледжаны праектам БелАЭС.

Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі

"Пакуль яны не будуць завершаны паспяхова, натуральна, на наступны этап станцыя пераходзіць не можа. У гэты перыяд адключэнне ад сеткі павінны ўспрымацца нармальна", - растлумачыў ён.

У апошні раз першы энергаблок адключалі ад сеткі 20 лютага, адключэнне было планавым. 8 сакавіка энергаблок аднавіў працу. Перад уключэннем у сетку шэраг Telegram-каналаў паведамілі аб збоі ў працы сістэмы астуджэння першага энергаблока станцыі. У Мінэнерга абверглі гэтую інфармацыю, заявіўшы, што БелАЭС працуе ў штатным рэжыме.

Чытайце таксама: