Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Камітэт Дзярждумы РФ падтрымаў кандыдатуру Лук'янава на пасаду пасла Расіі ў Беларусі

Масква ў трэці раз за апошнія тры гады мяняе свайго пасла ў Мінску. Цяпер гэты пост займае Дзмітрый Мезенцаў.
Sputnik

МІНСК, 10 сак – Sputnik. Кандыдатура Яўгена Лук'янава рэкамендавана камітэтам Дзярждумы Расіі па справах СНД на пасаду пасла РФ у Беларусі, паведамляе РІА Навіны.

На дадзены момант паслом Расіі ў Беларусі з'яўляецца Дзмітрый Мезенцаў, а Лук'янаў узначальвае расійскую дыпламатычную місію ў Латвіі.

"Камітэт падтрымаў кандыдатуру Лук'янава", - цытуе РІА Навіны крыніцу ў камітэце.

Зараз ідуць неабходныя ў дадзеным выпадку кансультацыі, па іх выніках рашэнне павінен прыняць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Раней СМІ паведамлялі, што цяперашні пасол Дзмітрый Мезенцаў можа сысці на месца Рыгора Рапоты, у якога заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў на пасадзе дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.

Яўген Лук'янаў, кандыдатура якога называецца ў якасці новага пасла, скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1974 годзе з дыпломам па спецыяльнасці "англійская мова і літаратура". Яшчэ ў савецкія часы пачаў працу на дыпламатычнай службе, паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснікам дырэктара Эрмітажа, у Савеце бяспекі РФ. На працягу чатырох гадоў узначальвае пасольства Расіі ў Латвіі.

Як часта мяняліся расійскія паслы ў Беларусі

Лукашэнка ўзнагародзіў Рапоту ордэнам
Масква ў трэці раз за апошнія тры гады можа памяняць свайго пасла ў Мінску.

Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава.

Чытайце таксама: