МІНСК, 10 сак – Sputnik. Вакцынацыя педагагічных работнікаў расійскім прэпаратам "Спутник V" пачалася ў Мінску, распавяла ў сераду першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
"У краіне працягваецца вакцынацыя работнікаў медыцынскай сферы, нядаўна пачалі прышчапляць педагогаў і неўзабаве пяройдзем да сацыяльных работнікаў і людзей, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах", - цытуе Богдан прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Як адзначыла Богдан, зараз клінікі актыўна пераходзяць на звычайны рэжым працы, паколькі захворванне на каронавірус у краіне ідзе на спад. Яна таксама дадала, што, нягледзячы на гэта, масачны рэжым, сацыяльная дыстанцыя, выкарыстанне СІЗаў застаюцца актуальнымі.
Нагадаем, у студзені 2021 года стартавала вакцынацыя медработнікаў, масава беларусаў плануюць пачаць прышчапляць ужо ў красавіку. Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведаміў, што штомесяц у краіне будзе вырабляцца каля 500 тысяч доз вакцыны "Спутник V".
Вакцына "Спутник V"
Расійскі прэпарат "Спутник V" стаў першай вакцынай ад каронавіруса, зарэгістраванай у свеце.
У лютым адзін з вядучых сусветных навуковых часопісаў The Lancet апублікаваў вынікі трэцяй фазы клінічных даследаванняў расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". У артыкуле гаварылася, што вакцына прадэманстравала высокія паказчыкі эфектыўнасці, імунагеннасці і бяспекі.
Эфектыўнасць вакцыны склала 91,6% на аснове аналізу дадзеных 19 866 добраахвотнікаў, якія атрымалі першую і другую ін'екцыю вакцыны або плацэба. Гэта адзін з усяго толькі трох прэпаратаў у свеце з эфектыўнасцю вышэй за 90%.
Акрамя таго, расійская вакцына "Спутник V" забяспечвае поўную абарону ад цяжкіх выпадкаў захворвання на каронавірус.
Прымяненне прэпарата ўхвалілі амаль 50 краін свету, зараз экспертызу вакцыны пачаў Еўрапейскі рэгулятар.
Чытайце таксама:
- Расійскую вакцыну "Спутник V" пачалі вырабляць у Беларусі
- Пасол Расіі распавёў, колькі доз вакцыны "Спутник V" атрымае Мінск у I квартале
- Адэскім медыкам стала дрэнна пасля ін'екцыі вакцыны ад каронавіруса