БелАЭС

Другі энергаблок БелАЭС могуць запусціць ў 2021 годзе

Зараз да ўводу ў прамысловую эксплуатацыю рыхтуецца энергаблок №1, які з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму рэспублікі выпрацаваў каля 1,5 млрд кВт/г электраэнергіі.
Sputnik

МІНСК, 11 сак – Sputnik. Другі энергаблок Беларускай атамнай станцыі можа быць запушчаны ў гэтым годзе, заявіў гендырэктар дзяржкарпарацыі Расатам Аляксей Ліхачоў.

"Вельмі натхняльны этап пачынаецца на блоку другім - мы чакаем у гэтым годзе ліцэнзію на завоз свежага ядзернага паліва і фізпуск, гэта запуск рэактара. Вельмі спадзяемся, што ўсё гэта здарыцца ў гэтым годзе", - сказаў Ліхачоў у эфіры тэлеканала "Россия 24".

У пачатку лістапада мінулага года першы энергаблок БелАЭС быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. У снежні этап энергетычнага пуску быў завершаны.

Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі

Увод першага блока станцыі ў прамысловую эксплуатацыю запланаваны на красавік-травень. З моманту запуску першы блок Беларускай АЭС выпрацаваў каля 1,5 млрд кВт/г электраэнергіі.

У цяперашні час першы энергаблок адключаны ад сеткі. У Мінэнерга падкрэсліваюць, што станцыя працуе ў штатным рэжыме, а адключэнні здзяйсняюцца для дакладнага тэставання ўсіх сістэм і абсталявання.

Чытайце таксама: