У Беларусі прызначаны новы міністр МНС

Кіраўніка ў ведамства не было больш за месяц з таго часу, як Уладзімір Вашчанка быў вызвалены ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях.
Sputnik

МІНСК, 11 сак – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра па надзвычайных сітуацыях. Ім стаў генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі з Гродна.

Да гэтага Вадзім Сіняўскі кіраваў УУС Гродзенскага аблвыканкама, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе амаль 7 гадоў.

Сіняўскі нарадзіўся 15 траўня 1970 года ў Маладзечне. Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР (у 1991 году), Акадэмію МУС Беларусі (у 2002 годзе).

Праходзіў службу на розных пасадах у сістэме МУС, пачынаючы ад участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх і заканчваючы начальнікам УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Са снежня 2009 па красавік 2012 г. працаваў у Службе бяспекі прэзідэнта.

МАК не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам НАК Беларусі

Пасада міністра па надзвычайных сітуацыях была вакантнай з 27 студзеня гэтага года з тых часоў, як прэзідэнт вызваліў ад яе Уладзіміра Вашчанку.

У кар'еры кіраўнікоў МНС ужо бывалі розныя павароты, так, Аляксандр Шамко працаваў у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях з 1989 па 2012 гады, даслужыўся да намесніка міністра - адкуль і быў пераведзены ў міністры спорту. А ў лютым 2018 года прэзідэнт спачатку вызваліў яго ад пасады кіраўніка Мінспорту, а затым адправіў назад у МНС.

Сёння ў Аляксандра Лукашэнкі быў вялікі кадравы дзень. Прызначэнні адбыліся ў кіраўніцтве Узброеных Сіл і Мінабароны, Мытным камітэце, прызначаны новы старшыня Следчага камітэта, а таксама намеснікі некаторых міністэрстваў і рэктары ВНУ.

Чытайце таксама: