МІНСК, 15 сак – Sputnik. Еўрасаюз мае намер пачаць перамовы па пытанні закупкі расійскай вакцыны "Спутник V", пра гэта паведамляе Рэйтэрс.
Як адзначае агенцтва, гэта трэба для таго, каб рэалізаваць праграму вакцынацыі насельніцтва еўрапейскіх краін ад каронавіруса.
Па дадзеных Рэйтэрс, чыноўнік у ЕС, які як раз вядзе перамовы з вытворцамі вакцын, паведаміў пра тое, што ва ўрадах краін аб'яднання зараз разглядаюць магчымасць перамоваў з расійскім вытворцам вакцыны.
Для пачатку такіх перамоваў, па словах крыніцы агенцтва, неабходна атрымаць патрэбныя запыты ад чатырох краін. Паведамляецца, што ўключэнне "Спутник V" у партфель вакцын ЕС стане "дыпламатычным трыумфам" Масквы, што можа выклікаць спрэчкі ўнутры блока.
Вакцына "Спутник V" у ЕС
Еўрапейскі рэгулятар пачаў экспертызу расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" 4 сакавіка.
Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) правярае прэпарат на адпаведнасць стандартам Еўрасаюза па якасці, эфектыўнасці і бяспецы. У EMA паведамлялі аб намеры ацаніць "Спутник V" у скарочаныя тэрміны.
Прымяненне расійскай вакцыны ўжо ўхвалілі ў індывідуальным парадку Венгрыя і Славакія, якія не сталі чакаць агульнаеўрапейскай рэгістрацыі прэпарата.
У Расійскім фондзе прамых інвестыцый заявілі, што ўхваленне EMA дазволіць забяспечыць вакцынай "Спутник V" 50 мільёнаў жыхароў ЕС, пачынаючы з чэрвеня 2021 года.
Чытайце таксама:
- Вакцына "Спутник V" праходзіць экспертызу ў Еўрасаюзе
- Расія не збіраецца палітызаваць пытанне па вакцынам ад COVID - МЗС РФ
- Пасол Расіі распавёў, колькі доз вакцыны "Спутник V" атрымае Мінск у I квартале