Кажуць, што некаторыя жывёлы - лепш любых тэстаў і могуць вызначыць не толькі сам каронавірус, але і нават яго пэўны штам. Гэта вырашылі праверыць італьянскія кінолагі і падключылі сабак. Іх навучаюць шукаць людзей, заражаных на COVID-19.
"Калі чалавек пераносіць каронавірус бессімптомна, яны (сабакі - Sputnik) могуць вызначыць гэта. Яны таксама могуць адрозніць грып ад COVID-19 і распазнаць штамы каронавіруса", - распавяла менеджэр кампаніі па забеспячэнні бяспекі аэрапортаў Барбара Сарфацці.
Пілотны праект укаранілі яшчэ ў мінулым годзе - у Хельсінкі. Адзначаецца, што сабакі распазнавалі вірус з верагоднасцю 95%.
Калі італьянскі эксперымент пакажа станоўчы вынік, то сабак будуць выкарыстоўваць у пунктах хуткай дапамогі. Падобныя метады ўжываюць і ў Расіі, для гэтага была выведзена нават асобная парода - шалайка, гэта гібрыд шакала і аленягоннай лайкі. Але аб стоадсоткавай эфектыўнасці такога метаду гаварыць пакуль рана.
Глядзіце таксама:
- Гіганцкія кошкі спаборнічаюць у скалалажанні - відэа
- Рэдкі від: у заапарку Вроцлава нарадзіўся індыйскі насарог - відэа
- Белае медзведзяня нарадзілася ў заапарку - яно важыць усяго паўкіло!