У Брэсцкай вобласці на ўскраіне Белавежскай пушчы на тры паверхі пад зямлю сыходзіць будынак з апаратурай, якая забяспечвала далёкую ваенную і ўрадавую сувязь з войскамі СССР у краінах Варшаўскай дамовы і не толькі - можна было мець зносіны нават з Кубай.
Бункер быў пабудаваны ў перыяд з 1968 па 1971 гады. На выпадак ядзернай вайны цэнтр абсталявалі усімі неабходнымі сістэмамі жыццезабеспячэння.
Некалькі гадоў таму бункер збіраліся прадаць на аўкцыёне, пачатковая цана лота была 100 тысяч долараў. Аднак у снежні 2018 года продаж аб'екта палічылі немэтазгодным.
Не выключана, што падобны будынак мог бы выклікаць цікавасць у аматараў тэматыкі халоднай вайны, каб пераўтварыць яго ў турыстычны аб'ект, тым больш, ён размешчаны паблізу Белавежскай пушчы.
Глядзіце таксама:
- Узброены да... ботаў: у Індыі прадставілі абутак, які страляе - відэа
- Як адбіраюць кантрактнікаў з дапамогай віртуальных тэхналогій - відэа
- Паступальнае ўзбраенне: Су-30СМ у Беларусі - відэа