Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Экіпажы Су-30СМ і разлікі ЗРК будуць навучацца ў Беларусі

Лётчыкі Беларусі і Расіі на найноўшых авіякомплексах правядуць падрыхтоўку і выканаюць сумесныя вучэбна-баявыя задачы.
Sputnik

МІНСК, 16 сак – Sputnik. Планамі ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі прадугледжана сумесная падрыхтоўка экіпажаў самалётаў Су-30СМ і навучанне беларускіх спецыялістаў рабоце на сучасных зенітных ракетных комплексах Расіі.

Планы супрацоўніцтва абмеркавалі міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу на сустрэчы ў пачатку сакавіка ў Маскве.

Паводле інфармацыі Мінабароны рэспублікі, вучэбна-баявы цэнтр сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА ў Беларусі будзе арганізаваны для сумеснай падрыхтоўкі экіпажаў самалётаў Су-30СМ.

"Навучанне беларускіх спецыялістаў рабоце будзе праводзіцца на сучасных зенітных ракетных комплексах, якія стаяць на ўзбраенні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, а таксама сумеснае выкананне вучэбна-баявых задач", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Праца цэнтра дазволіць значна павысіць узровень навучанасці спецыялістаў і падрыхтоўкі падраздзяленняў, як ВПС і войскаў СПА Беларусі, так і Паветрана-касмічных сіл Расіі. А галоўнае - умацуе развіццё Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Саюзнай дзяржавы. Акрамя ваенна-паветранай, прынята рашэнне ўмацоўваць наземны складнік армій.

Сопка, Сушка і Праціўнік: як беларускае войска асвойвае ўзбраенне з РФ

"У Расійскай Федэрацыі плануецца стварыць вучэбна-баявы цэнтр сумеснай падрыхтоўкі сухапутных войскаў. У ім будзе весціся падрыхтоўка мотастралковых і танкавых падраздзяленняў дзяржаў па методыках, якія ўлічваюць баявы вопыт расійскіх Узброеных Сіл", - распавялі ў ведамстве.

Там адзначылі, што сумесная падрыхтоўка дазволіць на новым узроўні адпрацаваць элементы ўзаемадзеяння падраздзяленняў беларускіх Узброеных Сіл з сіламі рэгіянальнай групоўкі войскаў расійскай арміі і значна павысіць эфектыўнасць яе прымянення.

Чытайце таксама: