Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі "беларускіх" яблыкаў у Расію

Пастаўшчыкі спрабавалі правезці польскія яблыкі, выдаючы іх за беларускія. Усе неабходныя даведкі і пячаткі ў перавозчыкаў былі.
Sputnik

МІНСК, 16 сак – Sputnik. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі (Рассельгаснагляд) з 17 сакавіка ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз свежых яблыкаў з Брэсцкай вобласці, паведамляе сайт ведамства.

Нагодай паслужыла затрыманне чарговай машыны, якая пад выглядам беларускіх везла ў Расію польскія яблыкі.

"Прадукцыя суправаджалася фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін Рэспублікі Беларусь, які пацвярджаў беларускае паходжанне яблыкаў. Аднак маркіроўка сведчыла аб тым, што яблыкі былі вырашчаны ў Польшчы", - паведамляе Рассельгаснагляд.

Абмежаванні будуць дзейнічаюць да прадастаўлення інфармацыі аб мерах, якія прымае беларускі бок "для прадухілення паўтарэння падобных парушэнняў, і прызнання іх эфектыўнасці з боку Рассельгаснагляду".

Дзіўная бульба

Дзяржбізнес на шышках: нечаканая крыніца беларускага экспарту
Больш за 20 тон бульбы, якая ехала з Віцебскай вобласці, не прапусцілі на тэрыторыю Расіі. Супрацоўнікі кіравання Рассельгаснагляду па Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях ўсумніліся, што бульба беларуская: на большай частцы сетак адсутнічала адпаведная маркіроўка.

Складзены акт аб парушэнні адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў пры перавозцы тавараў, падкантрольных дзяржаўнаму карантыннаму фітасанітарнаму нагляду. Прадукцыю вярнулі на тэрыторыю Беларусі.

Пра "санкцыёнку"

Забарона ўвозу асобных відаў тавараў з краін, якія ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расійскіх кампаній і фізічных асоб, быў уведзены ў Расіі 2014 годзе. Эмбарга ўводзілася ў некалькі этапаў.

Як лічаць эксперты, у Расіі пазітыўнымі наступствамі ўвядзення эмбарга сталі рост сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовай прамысловасці (у прыватнасці, вырасла вытворчасць мяса, малочных прадуктаў, гародніны), а таксама зніжэнне залежнасці ад аграхарчовага імпарту.

У гэты ж час неаднаразова фіксаваліся выпадкі спроб увозу санкцыйнай прадукцыі пад выглядам вырабленай у Беларусі.