Беларусаў хочуць пазбаўляць грамадзянства за дачыненне да экстрэмізму

Гаворка ідзе пра набытае грамадзянства, страціць яго могуць тыя, хто трапіць у пералік датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, складзены МУС.
Sputnik

МІНСК, 18 сак – Sputnik. Беларусаў з пераліку датычных да экстрэмізму могуць пазбаўляць грамадзянства, а замежнікам з гэтага спіска могуць забараніць уезд у краіну, паведамілі ў Генпракуратуры.

Адпаведныя змяненні прапісаны ў новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".

На МУС будзе ўскладзена функцыя па складанні пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія трапілі ў такі пералік, будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краіны, а для грамадзян Беларусі гэтая акалічнасць стане падставай для страты набытага грамадзянства", - распавялі ў ведамстве.

У спіскі МУС патрапяць тыя, хто асуджаны за злачынствы, звязаныя з экстрэмізмам. Іх пазбавяць права на занятак асобнымі відамі дзейнасці, напрыклад, спалучанай з абаротам наркатычных сродкаў, зброі і боепрыпасаў, педагагічнай, выдавецкай. Іх фінансавыя аперацыі будуць падлягаць асабліваму кантролю.

Чытайце таксама: