Улады Крыма прапанавалі Беларусі адкрыць прамыя транспартныя зносіны

На паўвостраве хочуць бачыць больш беларускіх прадуктаў, якія праз крымскія парты можна пастаўляць на Блізкі Усход і ў Паўночную Афрыку.
Sputnik

МІНСК, 18 сак – Sputnik. Віцэ-прэм'ер Крыма Георгій Мурадаў прапанаваў уладам Беларусі разгледзець пытанне аднаўлення з паўвостравам прамых чыгуначных і авіяцыйных зносін.

Мурадаў сказаў, што ўлады паўвострава накіраваны на тое, каб у Крыме было як мага больш беларускіх прадуктаў, якія праз крымскія парты можна пастаўляць на Блізкі Усход і ў Паўночную Афрыку. Таксама кіраўніцтва Крыма спадзяецца на павелічэнне турыстычнага патоку з Беларусі - для гэтага патрэбны прамыя чыгуначныя і авіяцыйныя зносіны.

"Гэта адна з тэм, па якой мы працуем. Беларусі мы надаём каласальнае значэнне. Супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі значна ажывілася ў другой палове мінулага года і нарастае", - адзначыў Мурадаў у інтэрв'ю РІА Навіны.

Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля рэферэндуму, які прайшоў у сакавіку 2014 года, на якім 96,77% выбаршчыкаў Рэспублікі Крым і 95,6% жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі.

Крым назаўжды застанецца з Расіяй, нікому гэта не змяніць - Лаўроў

Прамыя авія- і чыгуначныя зносіны Беларусі і Крыма былі спынены ў 2014 годзе. З Мінска ў Сімферопаль выконваліся авіярэйсы і хадзілі цягнікі.

Нагадаем, што чыгуначныя пасажырскія зносіны паміж Беларуссю і Расіяй былі спынены ў пачатку красавіка 2020 года з-за пандэміі каронавіруса. Распараджэнне аб іх аднаўленні з 8 лютага падпісаў прэм'ер Расіі Міхаіл Мішусцін. Першы цягнік амаль пасля гадавога перапынку адправіўся з Мінска ў Маскву ў гэты ж дзень. Цяпер паміж краінамі курсіруць два цягнікі, іх пасажыры павінны знаходзіцца ў масках і мець пры сабе адмоўны ПЦР-тэст.

Чытайце таксама: