Пуцін вызваліў Мезенцава ад пасады пасла ў Беларусі

Адпаведны ўказ расійскі прэзідэнт падпісаў у пятніцу 19 сакавіка: Мезенцаў стаў дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы.
Sputnik

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін вызваліў Дзмітрыя Мезенцава ад выканання абавязкаў пасла ў Беларусі.

"Вызваліць Мезенцава Дзмітрыя Фёдаравіча ад абавязкаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь", - гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы.

Як раней паведамлялі СМІ, Мезенцаў можа стаць дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы, змяніўшы на гэтай пасадзе Рыгора Рапоту.

Дзясятага сакавіка камітэт Дзярждумы Расіі па справах СНД рэкамендаваў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду пасла РФ у Беларусі.

Як часта мяняліся расійскія паслы ў Беларусі

Камітэт Дзярждумы РФ падтрымаў кандыдатуру Лук'янава на пасаду пасла Расіі ў Беларусі
Масква ў трэці раз за апошнія тры гады мяняе свайго пасла ў Мінску.

Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава. Апошні кіраваў пасольствам амаль два гады.

Чытайце таксама: