Справа аб генацыдзе беларусаў: Мінск запатрабуе выдаць ваенных злачынцаў

Генпракурор звярнуў увагу, што з кожным годам з'яўляецца ўсё больш інфармацыі, раней невядомай грамадскасці, аб "злачынствах, зверствах, учыненых у тыя гады" на тэрыторыі рэспублікі.
Sputnik

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Мінск мае намер патрабаваць выдачу ваенных злачынцаў у рамках расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заявіў у пятніцу Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед.

Генпракурор, напярэдадні, па выніках нарады ў прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі заявіў аб планах распачаць крымінальную справу па факце генацыду беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

"У выпадку расследавання гэтай крымінальнай справы будзе пастаўлена пытанне ў рамках міжнародных дамоваў па выдачы некаторых злачынцаў, якія, як высветлілася, яшчэ жывыя, аб рабоце следчых і праваахоўных органаў за мяжой, у тым ліку ў тых краінах, якія спрабавалі ў нас здзейсніць каляровую рэвалюцыю", - прыводзіць словы Шведа БелТА.

"Вось мы ім зададзім шмат пытанняў у рамках аказання прававой дапамогі. І з'явяцца прававыя падставы для вырашэння іншых вельмі важных пытанняў", - дадаў генпракрурор.

Швед распавёў, што праца над справай пачалася яшчэ ў студзені. Пры гэтым, паводле яго слоў, шырока выкарыстоўваюцца архівы КДБ, якія змяшчаюць "вялікі масіў крымінальных спраў у дачыненні да ваенных злачынцаў".

Пуцін: адносіны Расіі, Беларусі і суседзяў трэба аналізаваць на аснове фактаў

"Сэнс расследавання крымінальнай справы, калі яна будзе ўзбуджана, зводзіцца да таго, каб учыненыя злачынствы заўсёды былі ў нашай памяці, і гэтым злачынствам павінна быць дадзена ў цэлым сістэмная прававая ацэнка", - растлумачыў генпракурор.

З кожным годам, звярнуў увагу Швед, з'яўляецца ўсё больш інфармацыі пра зверствы ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якая да гэтага заставалася невядомай. У тыя гады, адзначыў генпракурор, ніхто не даваў прававую ацэнку тым падзеям. "Таму зараз трэба ўсё гэта сабраць у адзіны масіў, у цэлым паглядзець, ацаніць", - сказаў ён.

"І ў далейшым, калі крымінальная справа будзе ўзбуджана, упэўнены, гэта дасць сур'ёзны імпульс не толькі да абмеркавання ў грамадстве новых і вядомых фактаў, але і дасць прававую падставу дзеля таго, каб мы далей абаранялі інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на міжнароднай арэне", - сказаў на заканчэнне Швед.

Чытайце таксама: