Знакамітыя пляжы Рыа-дэ-Жанейра зачынілі для наведвання

Улады кажуць, што мера неабходная на фоне росту захворвання на каронавірус, але гараджане абураныя і не жадаюць выконваць гэтае патрабаванне.
Sputnik

МІНСК, 24 сак – Sputnik. Пляжы Рыа-дэ Жанейра зачынілі для наведвання з-за росту захворвання на каронавірус, паведамляе тэлеканал Euronews.

Абмежаванне ўведзена ўпершыню з моманту іх адкрыцця ў ліпені 2020 года.

Кіраўнік дэпартамента аховы здароўя горада Даніэль Саранц абвясціў аб новых абмежаваннях, заявіўшы, што "пара спыніць хаджэнне па вуліцах".

Паводле яго слоў, зараз не самы зручны момант для заняткаў спортам на пляжы і прагулак.

"Трэба старацца як мага больш часу заставацца дома", - падкрэсліў кіраўнік мясцовага дэпартамента аховы здароўя.

СААЗ ацаніла тэрміны аднаўлення міжнароднага турызму
Многія з жыхароў Рыа абураны рашэннем уладаў, называюць меру несправядлівай. І зазначаюць, што ў горадзе так і не ўведзены лакдаўн, прадпрыемствы працуюць, а грамадскі транспарт перапоўнены.

Тым не менш паліцэйскія пачалі патруляванне пляжаў. Праваахоўнікі просяць адпачывальнікаў пакінуць прыбярэжныя тэрыторыі.

Не выключана, што лакдаўн ў Рыа ўсё ж увядуць. Такая магчымасць будзе абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні гарадскіх уладаў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя у Бразіліі ад пачатку пандэміі загінулі больш за 294 тысячы чалавек.

Чытайце таксама: