Відэа

Беларуска-расійскія вучэнні на палігоне "Асіповіцкі" - відэа

Глядзіце на відэа, што адбывалася на палігоне ў дзень старту актыўнай фазы батальённага тактычнага вучэння.
Sputnik

На палігоне "Асіповіцкі" пачалася актыўная фаза сумеснага беларуска-расійскага батальённага тактычнага вучэння. У вучэннях бяруць удзел Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Расіі.

Пасля прыбыцця расійскіх дэсантнікаў у Беларусь, удзельнікі вучэнняў адпрацавалі сумесныя дзеянні: абарону і наступленне днём і ноччу, а таксама правядзенне трэніроўкі па пагрузцы, падрыхтоўцы і практычным дэсантаванні.

Ад расійскага боку ў вучэнні прымае ўдзел каля 90 вайскоўцаў. Ад Узброеных сіл Беларусі задзейнічана больш за 400 чалавек асабовага складу і каля 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

Тактычнае вучэнне праходзіць з 15 па 27 сакавіка.

Глядзіце на відэа, што адбывалася на палігоне ў дзень старту актыўнай фазы вучэнняў.

Глядзіце таксама: