26 сакавіка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце анлайн-тэлемоста Масква - Мінск - Бішкек - Ерэван - Нур-Султан прайшла сустрэча c міністрам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Арманам ШАКАЛІЕВЫМ.
Асноўныя тэмы, якія закраналіся на сустрэчы:
- вынікі нарады кіраўнікоў антыманапольных ведамстваў краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў фармаце "5+1";
- планы антыманапольнага блока ЕЭК на 2021 год, у прыватнасці, тыя ініцыятыўныя расследаванні на лічбавых рынках ЕАЭС, што праводзяцца зараз;
- укараненне ў права ЕАЭС інструментаў "мяккага рэгулявання", у тым ліку такіх прэвентыўных мер па абароне канкурэнцыі, як антыманапольны комплекс.
Чытайце таксама:
Роўмінг у ЕАЭС плануюць адмяніць да 2025 года
Рынак ажывае: ЕЭК прагназуе аднаўленне эканомік краін ЕАЭС
- ЕЭК дазволіла Мінску падоўжыць рэгуляванне цэн на сацыяльныя тавары
- Пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета: падрабязнасці