Фота

Самыя прыгожыя рэкі свету ў фотаздымках

14 сакавіка ва ўсім свеце адзначаўся Дзень рэк - водных артэрый, якія нясуць нашай планеце жыццё. Якія з іх самыя прыгожыя?
Sputnik
Дзень рэк, або Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін, адзначаюць з 1997 года. Пасля ўзвядзення плаціна затрымлівае пясок, глей, іншыя прыдонныя адклады, тым самым збядняючы пойменныя лугі і балоты ніжэй па плыні, што і з'яўляецца галоўнай прычынай спусташэння і пагражае ўсёй экасістэме.
Тры з чатырох буйных рэк у свеце ўжо не з'яўляюцца свабодна бягучымі ад вытокаў да мора. Эколагі заклікаюць да захавання чысціні рэк, бо асушэнне і абмяленне водных артэрый Зямлі пагражае захаванню жыцця на планеце.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь падборку самых прыгожых рэк у свеце, сярод якіх Каньё-Крысталес, Амазонка, Волга, Шпрэе, Соча, Дунай, Футалеуфу, Дуэро і іншыя.
Глядзіце таксама:
1 / 15
Рака Амазонка з'яўляецца самай паўнаводнай і самай доўгай ракой свету, яе даўжыня складае 6 992 кіламетры. Найвялікшая рака ў свеце пачынаецца ў Андах у Перу, а заканчваецца ў Атлантычным акіяне на тэрыторыі Бразіліі. Гэта велізарная сістэма рэк і лясоў з унікальнай флорай і фаунай, лёгкія планеты, метадычна знішчаецца агрэсіўнай высечкай і выпальваннем лясоў і па прагнозах вымрэ праз паўстагоддзя.
3 / 15
Дуэро - рака партвейну. Прарабіўшы шлях даўжынёй каля 900 км ад Іберыйскіх гор праз Кастыльскае пласкагор'е (Месета), Дуэро дасягае горада Порту і ўпадае ў Атлантыку. Віно з вінных узбярэжжаў ракі Іспаніі і Партугаліі, традыцыйна, перавозілі ў бочках на пласкадонных лодках, якія называліся рабелос, уніз па рацэ.
4 / 15
Рака Каньё-Крысталес у Калумбіі з крышталёва чыстай вадой мае яркае маляўнічае багавінне, якое афарбоўвае яе ў розны час года ў розныя колеры.
5 / 15
Рака Волга - адна з найбуйнейшых рэк на Зямлі і самая вялікая па воднасці, плошчы басейна і даўжыні ў Еўропе. Яна працякае па 15 суб'ектах Расійскай Федэрацыі, злучана з Балтыйскім, Белым, Азоўскім і Чорным морам. Волга ў Расіі - сімвал свабоды, прасторы, шыраты.
7 / 15
Рака Ганга - адна з самых паўнаводных (разам з Брахмапутрай займае трэцяе месца ў свеце па ваданоснасці пасля Амазонкі і Конга) і доўгіх рэк Паўднёвай Азіі. Сярод схілаў Гімалаяў, дзе вялікая рака Ганга бярэ свой пачатак, яе воды крыштальна чыстыя, але бліжэй да гарадоў яна ператвараецца ў каламутную і брудную. Мільярд індусаў лічаць раку святой, аднак смецце штогод забруджвае яе.
9 / 15
Рака Янцзы - гэта самая доўгая і паўнаводная рака на ўсім мацерыку Еўразія. У свеце па гэтых параметрах яна займае трэцяе месца. Працякае Янцзы на тэрыторыі Кітая. У ХІХ стагоддзі еўрапейцы называлі раку "Блакітная рака", магчыма, у процівагу жоўтай рацэ Хуанхэ, бо воды яе на самай справе мутныя. Рака Янцзы працякае праз вялікую колькасць экасістэм і сама з'яўляецца асяродкам існавання некалькіх эндэмічных і знікаючых відаў, уключаючы кітайскіх алігатараў і карэйскіх асятроў.
10 / 15
Дзякуючы свайму смарагдаваму колеру, Сочы лічыцца адной з самых прыгожых рэк у Еўропе. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае праз Юлійскія Альпы, утвараючы глыбокую даліну з абрывістымі схіламі і прыгожымі відамі. Сочы, таксама вядомая ў італьянскай мове як Ізонца, мае даўжыню 138 км і ў асноўным працякае праз Славенію і працягвае цячы праз Італію, дзе ўпадае ў Адрыятычнае мора.
12 / 15
У старажытнагрэцкай міфалогіі Ахерон - адна з рэк у царстве Аіда. А ў рэальнасці - рака ў Тэспроціі, якая бяжыць у сваім верхнім цячэнні праз суровую, дзікую і гарыстую мясцовасць, затым праходзіць праз вузкую і змрочную цясніну ў раўніну Эпіра, але неўзабаве знікае ў возеры-балоце, воды якога сцякаюць у Элейскую гавань.
13 / 15
Прыгажосць Замбезі - галоўнай ракі Паўднёва-Усходняй Афрыкі - надаюць шматлікія парогі і велічныя вадаспады. Самы вялікі з іх - вадаспад Вікторыя.
14 / 15
Рака з бірузовай вадой Футалеуфу - рака ў Аргенціне і Чылі. Яе вытокі ракі ляжаць у патагонскіх Андах. Яна папулярна ў аматараў сплаваў на надзіманых судах (рафтах).