Вядомы палац Радзівілаў зноў выставілі на аўкцыён

Разам з вялізным будынкам пакупніку адыдзе вялікі па плошчы парк. Карыстацца участкам можна будзе 50 гадоў.
Sputnik

МІНСК, 29 сак – Sputnik. Вядомы палац Радзівілаў, пустуючы больш за 10 гадоў, прадаецца за амаль 12 тысяч долараў у горадзе Дзятлава (Гродзенская вобласць), распавялі Sputnik ў Дзятлаўскім райвыканкаме.

Маёнтку - 270 гадоў, цяпер ён з сябе ўяўляе двухпавярховы цагляны будынак з падвалам, чатырма халоднымі прыбудовамі, з бляшаным дахам, драўлянымі вокнамі і хоць невялікім інтэр'ерам. Плошча палаца - больш за 1 500 "квадратаў". Фасад будынка ладна знасіўся (гэта бачна па аблезлай тынкоўцы і расколінах), аднак захаваў дэкаратыўныя элементы позняга барока. У цэлым, падкрэсліваюць аўкцыяністы, пабудова дастаткова моцная.

Палац прадаецца не першы раз. Цяпер ён выстаўлены на аўкцыён за 30 тысяч 963 рублі 93 капейкі (11 785 долараў па курсе Нацбанка на сёння). Той, хто купіць участак, зможа ім карыстацца 50 гадоў. Акрамя таго, трэба будзе атрымаць у Дзятлаўскім РВК дазвол на праектаванне, узвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, добраўпарадкаванне аб'екта. Пачаць выкарыстоўваць аб'ект трэба не пазней за тры гады ад даты пакупкі.

Побач з замкам знаходзіцца райбальніца, гарадскі парк і рака Дзятлаўка. Пад абмежаванні па выкарыстанні зямельнага ўчастка падпадае прыбярэжная паласа ракі. Аўкцыён адбудзецца 15 красавіка ў Гродне па адрасе: вуліца 17 верасня, 39. Падаць заяву на ўдзел можна да 9 красавіка. У райвыканкаме запэўнілі, што жадаючыя купіць палац ёсць.

Хто навучыў беларусаў есці відэльцам і прывёз апельсіны

Палац у 1751 годзе пабудаваў дзяржаўны дзеяч ВКЛ, князь Мікалай Фаустын Радзівіл. Першапачаткова Дзятлаўскі палацавы ансамбль прадстаўляў сабой комплекс, у які ўваходзілі таксама малыя архітэктурныя формы (павільёны, масткі, скульптуры), размешчаныя ў пейзажным парку ля ракі Дзятлаўкі. Да XX стагоддзя ў ім жылі прадстаўнікі радзівілаўскага роду, а з 1938 па 2010 год у будынку размяшчалася гарадская стаматалогія.

Дарэчы, гэта ўжо не першы радзівілаўскі маёнтак, які прадаецца праз аўкцыён. У верасні мінулага года ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна на таргі ў 13-ы раз выставілі сядзібу знакамітага сямейства. У снежні яна была прададзена за 19 тысяч рублёў (7 230 долараў).

Чытайце таксама: