Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пасол Беларусі распавёў, калі ўзгодняць дарожныя карты інтэграцыі

Урады дзвюх краін распрацавалі тры дзесяткі дарожных карт, якія адказваюць за ўсе напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы, але іх падпісанне пакуль не ўзгоднена.
Sputnik

МІНСК, 30 сак – Sputnik. Усе дарожныя карты па інтэграцыі Расіі і Беларусі будуць узгоднены да канца красавіка, сказаў пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка.

"Сёння з 30 карт, а дакладней з 28, таму што тры карты - па ўніфікацыі падатковага заканадаўства і дзве карты па мытным рэгуляванні - зліліся ў адну, 21 карта ўжо гатова да падпісання", - цытуе беларускага дыпламата "Расійская газета".

Па словах кіраўніка беларускай дыпмісіі, у цяперашні час засталося ўзгадніць сем дарожных карт. У выпадку паспяховых перамоваў у першай палове года можна падпісаць дарожныя карты, якія засталіся, і праграму іх рэалізацыі.

Адзіныя энергетычныя рынкі

Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю нагадаў, што да 1 студзеня 2022 года Беларусь і Расія абавязаны паспець прыняць на ўзроўні ўрадаў пагадненні, якія прапісаны ў дарожных картах.

Расійскі журналіст Уладзімір Мамантаў пра будучыню Беларусі і Расіі - відэа

"Іх шмат, па кожнай карце можа быць і два, і тры пагадненні. Трэба прайсці ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, падпісаць іх і ратыфікаваць з такім разлікам, каб з 1 студзеня 2022 года запрацавалі адзіныя рынкі электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў, транспартных паслуг, перш за ўсё чыгуначных, запрацавала адзіная прамысловая палітыка, сельскагаспадарчая і г.д. Канец гэтай працы ўжо бачны", - запэўніў дыпламат.

У цяперашні час не ўдалося ўзгадніць дарожныя карты ў падатковай сферы, мытнай палітыцы, па цэнах на прыродны газ, палітыцы ў прамысловай вытворчасці і сельскай гаспадарцы, а таксама па стварэнні адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў.

Чытайце таксама: