Беларусь гатова да дыялогу з Захадам, але ёсць умовы

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абвінавачваў Захад у прамым ўмяшанні ў сітуацыю ў краіне, адзначаў, што беспарадкі накіроўваюць ЗША, а еўрапейцы ім "падыгрываюць".
Sputnik

МІНСК, 2 кра – Sputnik. Беларусь гатова шукаць агульныя кропкі судакранання з краінамі Захаду, аднак палітыка санкцый і ўмяшання ва ўнутраныя справы рэспублікі з’яўляецца беспэрспэктыўнай. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці вясновай сесіі беларускага парламента.

Разважныя палітыкі, якіх, на думку Андрэйчанкі, у Еўропе нямала, бачаць "бесперспектыўнасць палітыкі дыктату, санкцый і ўмяшання ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы". Яго словы прыводзіць прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Пры гэтым Беларусі "трэба працягваць шукаць агульныя падыходы, магчымасці плённых кантактаў", упэўнены спікер. Ён таксама адзначыў, што парламентарыі краіны адкрыты да дыялогу і ўзаемадзеяння.

"Менавіта на развіццё дыялогу і накіраваны ініцыятывы кіраўніка дзяржавы, якія Рэспубліка Беларусь прасоўвае на міжнароднай арэне, праводзячы шматвектарны міралюбівы знешнепалітычны курс", - сказаў Андрэйчанка.

Толькі беларусы маюць права вырашаць, якім шляхам развіцця пайсці, падкрэсліў ён і дадаў, што Захаду, калі ён хоча захаваць парадак і стабільнасць, трэба "падыходзіць да ўсіх працэсаў аб'ектыўна і непрадузята".

Эканамічныя контрсанкцыі Беларусі супраць Захаду не закрануць транзіт

Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня мінулага года, у краіне пачаліся масавыя пратэстныя акцыі. Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што пратэсты каардынуюць з-за мяжы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абвінавачваў Захад у прамым ўмяшанні ў сітуацыю ў рэспубліцы, адзначаў, што беспарадкі накіроўваюць ЗША, а еўрапейцы ім "падыгрываюць". Сярод краін, з якіх каардынуюцца акцыі пратэстаў, Лукашэнка называў Польшчу, Чэхію, Літву і Украіну.

Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі: 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня мінулага года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце.

Санкцыі ў дачыненні да некаторых беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў дзейнічаюць і ў ЗША.

Чытайце таксама: