У 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі", што паклала пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін. Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб'яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.
Падчас тэлемоста ўдзельнікі абмяркоўвалі асноўныя напрамкі рэгіянальнага супрацоўніцтва; магчымасці развіцця эканамічных сувязей паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі; падтрымку турыстычнай галіны, якая апынулася ў складанай сітуацыі ў перыяд пандэміі, а таксама сумесных культурных праектаў.
Удзельнікі тэлемоста ў Мінску:
- старшы саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Анатоль СЕМЯНЦОЎ;
- намеснік Гандлёвага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Заліна КАБЕСАВА;
- старшыня Каардынацыйнага савета кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў пры Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Андрэй ГЕРАШЧАНКА;
- старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь Андрэй КАПЫТОК;
- старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Філіп ГУЛЫ (па зуму);
- генеральны дырэктар Міжнароднага фонду падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтва Андрэй ЛАПАЦКІ.
У Сімферопалі:
- дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Святлана САЎЧАНКА;
- старшыня РНКА "Беларусы Крыма" Раман ЧАГРЫНЕЦ;
- першы часова выконваючы абавязкі дырэктара АНА "Паўднёвы рэгіянальны Цэнтр падтрымкі экспарту" Міністэрства эканамічнага развіцця Рэспублікі Крым Ксенія СЛУЦКАЯ.