Відэа

Мінчанін вырабляе фігуры са старых запчастак – відэа

Андрэй Осіпчык ператварыў "суботняе хобі" ў сур'ёзны бізнэс: мужчына пакінуў працу дырэктара СТА і стаў зарабляць на вырабе рэчаў з непатрэбных запчастак. Глядзіце на відэа гісторыю майстра.
Sputnik

Гадоў пяць таму Андрэй Осіпчык з Мінска, які працаваў дырэктарам на мясцовай станцыі тэхабслугоўвання, знайшоў для сябе цікавы занятак - ствараць вырабы з непатрэбных запчастак. Так ён праводзіў свабодныя ад працы гадзіны. Але праз нейкі час, як кажа Андрэй, "суботняе хобі" перарасло ў яго асноўны спосаб заробку.

"Нешта зварыў - першую працу паставіў, потым другую паставіў у сябе ў офісе. Потым чалавек прапанаваў яе купіць, я яе прадаў і вырашыў перастаць працаваць дырэктарам СТА і заняцца менавіта гэтым непасрэдна", - падзяліўся Андрэй.

Інтэрнэт і сарафаннае радыё зрабілі сваю справу, і неўзабаве Андрэю пачалі паступаць заказы на вырабы. Да яго далучыліся два таварышы, разам яны арганізавалі майстэрню "Тры малатка".

Адзіная плантацыя ў Беларусі, дзе культывуюць фундук – відэа
Мужчына прызнаўся, што чэрпаць натхненне дапамагаюць самі кліенты. У кожнай замове Андрэй стараецца знайсці індывідуальны падыход і стварае вырабы, зыходзячы з захапленняў або прафесіі кліента.

"Стараемся ўсё персаналізаваць. Гэта значыць недзе напісаць імя, ці, калі гэта статуэтка матацыкла і чалавек ездзіць на матацыкле, то варым туды нумар яго сапраўднага матацыкла - дзяржнумар", - растлумачыў Андрэй.

Па словах майстра, працуе ён з задавальненнем. "Калі робіш тое, што табе падабаецца, ніякіх складанасцяў няма. Наадварот, душа спявае. Скажам так - усё само па сабе ідзе", - адзначыў Андрэй.

Глядзіце таксама: