Піневіч: сфера аховы здароўя гатова да трэцяй хвалі COVID-19

Міністр заклікаў усіх выконваць меры па прафiлактыцы каронавіруснай інфекцыі, а таксама абавязкова вакцынавацца.
Sputnik

МІНСК, 9 кра – Sputnik. Сфера аховы здароўя Беларусі гатова да трэцяй хвалі COVID-19. Пра гэта заявіў кіраўнік профільнага міністэрства Дзмітрый Піневіч, паведамляе Telegram-канал ведамства.

Пры гэтым міністр аховы здароўя яшчэ раз нагадаў пра важнасць прафілактыкі захворванняў на каронавірусную інфекцыю: захаванні фізічнага дыстанцыявання, масачнага рэжыму, апрацоўкі рук.

"Важна прытрымлівацца гэтых рэкамендацый не толькі ў паліклініках і шпіталях, але і ў месцах агульнага карыстання: транспарце, крамах, гандлёвых цэнтрах", - сказаў Піневіч.

Ён заклікаў усіх да вакцынацыі, падкрэсліўшы, што аб'ёмы паставак прэпаратаў будуць павялічвацца.

Піневіч: сфера аховы здароўя гатова да трэцяй хвалі COVID-19

Дзмітрый Піневіч наведаў напярэдадні Калінкавіцкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця кабінета камп’ютэрнай тамаграфіі.

Вакцынацыя ў Беларусі

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса ў Мінску пачалася 8 красавіка. Да прыкладу, у 34-ю паліклініку ў чацвер прыйшлі тыя, хто загадзя запісаўся праз сайты або па тэлефоне.

Атрымліваць вакцыну паступова будуць усе жадаючыя, растлумачылі ўрачы.

Захарава назвала цемрашальствам адмаўленне магчымасцей расійскай вакцыны

Максімальна ў дзень паліклініка можа прыняць больш за 100 чалавек. Яны атрымаюць адну з двух вакцын - расійскі прэпарат "Спутник V" ці кітайскі "Сінафарм". Прэпараты для масавай вакцынацыі ўжо атрымалі і іншыя паліклінікі Мінска і Мінскай вобласці.

1 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны. Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Першую пробную партыю прэпарату "Спутник V", вырабленага па расійскіх тэхналогіях, выпусцілі на "Белмедпрэпаратах" 26 лютага. Прамысловы выпуск стартаваў 25 сакавіка. Калі вакцына пройдзе ўсе неабходныя праверкі бяспекі і эфектыўнасці ў цэнтры імя Гамалеі, распачнецца вытворчасць прэпарату, прызначанага для масавай вакцынацыі.

Чытайце таксама: