Відэа

Заканадаўства ў сферы турызму ў Беларусі чакае праўкі

У сераду, 14 красавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная абмеркаванню прапаноў па змяненні заканадаўства ў сферы турызму.
Sputnik

Міністэрства спорту і турызму Беларусі сумесна з грамадскімі арганізацыямі працуе над удасканаленнем заканадаўства ў сферы турызму. Улічваючы, што Закон "Аб турызме" быў прыняты ў 1999 годзе, а сітуацыя з тых часоў кардынальна змянілася, прапануецца прыняць новы закон.

У праекце асаблівая ўвага нададзена абароне праў і законных інтарэсаў турыстаў.

Таксама прапануецца ўвесці азначэнне, хто з'яўляецца тураператарам, а хто турагентам, размежаваць іх адказнасць перад кліентамі.

Змены могуць закрануць і працу экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў. Новаўвядзенні накіраваны на тое, каб абараніць рынак ад нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку неатэставаных спецыялістаў.

Распрацоўшчыкі лічаць, што новы Закон "Аб турызме" дазволіць выцесніць з рынку нядобрасумленных ігракоў, а таксама ўмацаваць прававую ахову грамадзян.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

  • дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ірына ВАРАНОВІЧ;
  • старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп ГУЛЫЙ;
  • старшыня праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі турыстычных агенцтваў Алена КУДЛАКОВА;
  • юрысконсульт грамадскага аб'яднання "Рэгіянальнае таварыства абароны спажыўцоў" Наталля ГУРНЕВІЧ;
  • турыстка Наталля РАДЧАНКА.