Ва ўмовах новай рэальнасці працы турыстычнага бізнесу, ва ўмовах сусветнай пандэміі стаў відавочны рост цікавасці да ўнутранага турпрадукту, асабліва ў сямейным сегменце. Нягледзячы на ўсе складанасці, яго якасць і разнастайнасць дынамічна павышаюцца. Турыстычныя кампаніі сталі канцэнтраваць намаганні на распрацоўцы новых праграм, камбінаваць ідэі класічнага курортнага адпачынку і аздараўлення з экскурсійнымі і адукацыйнымі элементамі.
Прапануем разабрацца ў трэндах летняга турыстычнага сезона 2021 года на прыкладзе Беларусі і Расіі.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі:
- намеснік дырэктара па турызме РУП "Цэнтркурорт" Аляксей СТРЭЛЬЧАНКА;
- кандыдат гістарычных навук, намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый МАРОЗАЎ;
- кандыдат гістарычных навук, дацэнт, эксперт праекта "Сямейны клуб актыўнага і адукацыйнага адпачынку" Дзмітрый СКВАРЧЭЎСКІ;
- в.а. начальніка аддзела рэалізацыі, прыёму і размяшчэння РГЦ "Сілічы" Крысціна ФІЛАТАВА;
- прадстаўнік Расійскага саюза туріндустрыі, кіраўнік праектнага офіса па дзіцячым турызме ЦФА РФ Ірына МАШТАКОВА.