Другі дзень афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан адзначыўся перамовамі з Ільхамам Аліевым у вузкім і пашыраным фарматах.
Беларускі лідэр канстатаваў, што на працягу двух дзён Мінск і Баку здолелі правесці рэвізію адносін паміж краінамі, што пацвярджае стратэгічны характар адносін.
"Нашы ацэнкі становішча ў свеце цалкам супадаюць. Ёсць яснасць адносна далейшых сумесных дзеянняў ва ўмовах крызісу сусветнай эканомікі, пандэміі і, самае галоўнае, неадназначных прагнозаў на перспектыву", - заявіў ён.
У сераду 14 красавіка ў сталіцы Азербайджана абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва ў гандлі і эканоміцы, а таксама прамысловая кааперацыя. У Закаўказзі плануецца стварэнне новых сумесных прадпрыемстваў.
"Мы гатовы падставіць сваё плячо і зрабіць гэта з адказнасцю", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка прэзідэнта Азербайджана. Пры гэтым беларускі бок прапануе пашыраць кааперацыю ў аграрнай сферы, дрэваапрацоўцы, інфармацыйных тэхналогіях, медыцыне, турызме і адукацыі. Добры зачын краіны напрацавалі ў ваеннай сферы.
Беларускі лідэр нагадаў пра пачатак вакцынацыі ў рэспубліцы, для чаго будуць прымяняцца створаныя ў краіне па расійскіх тэхналогіях прэпараты. Пры гэтым частку прэпаратаў плануецца адправіць на экспарт, у тым ліку ў Азербайджан.
"Гэта было ўспрынята не толькі станоўча, але і з пэўнай надзеяй", - асабліва адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама запрасіў Ільхама Аліева наведаць Беларусь, у чарговы раз адзначыўшы, што Мінск з'яўляецца надзейным сябрам для Баку.
У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў былі падпісаны чатыры мемарандумы паміж:
- міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Агенцтвам харчовай бяспекі Азербайджана аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі;
- міністэрствамі энергетыкі аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва;
- Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам па турызме Азербайджана;
- канцэрнам "Белнафтахім" і кампаніяй SOCAR аб узаемаразуменні.
Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў падтрымку з боку Беларусі ў аднаўленні закранутых нядаўнім канфліктам тэрыторый.
У сваю чаргу Ільхам Аліеў заявіў, што Азербайджан разлічвае на актыўны ўдзел Беларусі не толькі ў аднаўленні тэрыторый, але і на тое, што рэспубліка згуляе важную ролю і ў наладжванні кантактаў паміж Ерэванам і Баку.
Візіт у Баку
Папярэдні раз Лукашэнка наведваў Баку пяць гадоў таму - у 2016 годзе. А апошні раз лідэры дзвюх краін сустракаліся ў лістападзе 2018 года, калі Ільхам Аліеў прылятаў у Мінск.
Чытайце таксама:
- Самыя цёплыя з часоў СССР: Лукашэнка пра адносіны Беларусі і Азербайджана
- Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана нефармальна размаўлялі 5 гадзін
- Лукашэнка выляцеў у Баку