КДБ РБ раскрыў падрабязнасці справы аб замаху на Лукашэнку

У Беларусі распачата крымінальная справа па 357-м артыкуле Крымінальнага кодэкса - раней такіх спраў у краіне не было.
Sputnik

МІНСК, 19 кра – Sputnik. Затрыманыя па справе аб замаху на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку знаходзяцца ў СІЗА КДБ, супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнальныя паказанні, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.

"Сапраўды, была падрыхтоўка дзяржаўнага перавароту. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваліся на працягу больш за 6 месяцаў", - растлумачыў ён.

Бычак падкрэсліў, што дзейнасць удзельнікаў гэтай групы, якая планавала дзяржпераварот, дакументавалася КДБ на ўсіх яе этапах, "ужываліся тэхнічныя сродкі аб'ектыўнага кантролю".

"Гаворка пра тое, што сачылі, глядзелі, слухалі?" - удакладніў тэлевядучы. "Так", - адказаў Бычак.

Пра Юрыя Зянковіча

Упершыню пасля тэракта ў метро ў Беларусі пачалі заводзіць справы за тэрарызм
Супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі распавёў пра ролю затрыманага, які мае грамадзянства Беларусі і ЗША, Юрыя Зянковіча.

"Ён, па атрыманых дадзеных, быў звязаны са спецслужбамі Злучаных Штатаў Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі ён ажыццяўляў пошук, рабіў спробы вярбоўкі і подкупу ваеннаслужачых УС Беларусі і праваахоўных органаў, гатовых за грашовае ўзнагароджанне ўдзельнічаць у гвалтоўным звяржэнні дзеючай улады", - сказаў Бычак.

Паводле яго слоў, КДБ задакумэнтаваў сустрэчы з вайскоўцамі, тэрарыстычнымі групамі, дзейнасць якіх раней была спынена КДБ.

"Мы зафіксавалі два выпадкі перадачы вайскоўцам незаконнага грашовага ўзнагароджання", - дадаў супрацоўнік камітэта.

Затрыманне фігурантаў

У Беларусі увядуць крымінальную адказнасць за сліў інфармацыі аб прыватным жыцці
Ён таксама адзначыў, што затрыманне фігурантаў адбывалася ў Расіі, дапамагалі і расійскія калегі.

"У сакавіку гэтага года была атрымана інфармацыя пра запланаванае прыбыццё Юрыя Зянковіча ў Маскву, у адпаведнасці з наяўнымі дадзенымі кіраўніцтва КДБ звязалася з кіраўніцтвам расійскіх партнёраў і запытала магчымасць прыбыцця нашай аператыўнай групы, куды ўвайшлі супрацоўнікі групы "А", КДБ і іншых аператыўных падраздзяленняў", - растлумачыў Бычак.

Па прыбыцці ў Маскву КДБ Беларусі ўвёў расійскіх калег у курс справы, затым яны разам спланавалі і арганізавалі затрыманне ўдзельнікаў змовы.

Следства працягваецца

Супрацоўнік КДБ канстатаваў, што крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле 357 КК РБ (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) - падобных спраў у гісторыі суверэннай Беларусі яшчэ не было. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Беларускім адвакатам могуць забараніць прыватную практыку

Зараз, па словах Бычак, працягваюцца следчыя дзеянні, затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, яны супрацоўнічаюць са следствам, даюць прызнальныя паказанні.

"Намі, у ліку іншага, падрыхтаваны запыты ў кампетэнтныя ўстановы юстыцыі замежных дзяржаў для аказання прававой дапамогі для расследавання справы", - удакладніў ён.

Бычак дадаў, што ў бліжэйшы час грамадскасці будуць прадстаўлены ўсе падрабязнасці праведзенай спецаперацыі, "будзе расказана аб ролі і месцы кожнага ўдзельніка гэтай змовы".

Замах на прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рэспубліканскага суботніка заявіў пра замах на яго сям'ю, які рыхтаваўся. Па словах кіраўніка дзяржавы, за аперацыяй стаялі замежныя спецслужбы. Лукашэнка выказаў здагадку, што, хутчэй за ўсё, гэта былі ЦРУ, ФБР. Дзярждэпартамэнт ЗША абверг дачыненне Злучаных Штатаў да гэтай змовы.

Пасля гэтага ў эфіры беларускага і расійскага тэлебачання паказалі сюжэт пра захоп людзей, нібыта датычных да падрыхтоўкі замаху на беларускага лідэра і падрыхтоўкі перавароту. Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель заявіў, што была спынена праца арганізаванай групы, якая спрабавала захапіць уладу ў краіне.

У сюжэце сцвярджалася, што Аляксандр Фядута распрацоўваў сцэнарый сілавога захопу ўлады ў рэспубліцы. Затым распавялі і пра Юрыя Зянковіча, які ўжо даўно эмігрыраваў у ЗША. Яго назвалі самым галоўным арганізатарам.

Чытайце таксама: