МЗС РФ патлумачыла высылку дыпламатаў з Чэхіі раскрыццём змовы ў Беларусі

Беларускае тэлебачанне ў суботу паказала сюжэт пра прадухіленне спробы замаху на кіраўніка дзяржавы, а таксама спыненне ўзброенага перавароту.
Sputnik

МІНСК, 19 кра – Sputnik. Высылка Чэхіяй расійскіх дыпламатаў звязана з раскрытай у Беларусі змовай, заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава ў эфіры тэлеканала "Россия 1".

"Безумоўна, гэтая гісторыя звязана, я маю на ўвазе гісторыю, якую раскручвае афіцыйная Прага, з сітуацыяй вакол раскрыцця змовы вакол канстытуцыйнага перавароту, гэтай усёй гісторыяй, якая звязана з Беларуссю", - лічыць прэс-сакратар МЗС РФ.

У суботу падчас размовы з журналістамі ў Александрыі беларускі лідэр заявіў, што спецслужбы рэспублікі пры дапамозе ФСБ Расіі прадухілілі замах на яго і яго сям'ю.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, КДБ Беларусі затрымаў арганізаваную групу, якая рыхтавала ўзброены захоп улады ў краіне. Затым на беларускім тэлебачанні паказалі асобны сюжэт, прысвечаны расследаванню нібыта меўшых месца злачынстваў з кадрамі аператыўнай здымкі і захопу Аляксандра Фядуты і Юрыя Зянковіча.

Дыпламатычны скандал паміж Масквой і Прагай

У канцы мінулага тыдня чэшскі міністр замежных спраў Ян Гамачак паведаміў, што 18 супрацоўнікаў расійскага пасольства ў Празе абавязаны выехаць з краіны на працягу двух сутак. Чэшскія ўлады лічаць, што дыпламаты працавалі пад прыкрыццём і на самай справе з'яўляюцца супрацоўнікамі спецслужбаў.

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава ў адказ заявіла, што Чэхіі "добра вядомы наступствы падобных фокусаў".

У Беларусі увядуць крымінальную адказнасць за сліў інфармацыі аб прыватным жыцці

Услед за гэтым чэшскі прэм'ер Андрэй Бабіш ў суботу сказаў, што ёсць падазрэнні аб датычнасці да выбуху склада з боепрыпасамі ў Врбеціцэ ў 2014 годзе расійскіх спецслужбаў.

Паліцыя Чэхіі таксама абвясціла ў вышук расіян Аляксандра Пятрова і Руслана Башірава, якіх раней у Вялікабрытаніі назвалі вінаватымі ў атручванні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Афіцыйная Масква выказала Празе рашучы пратэст у сувязі з высылкай расійскіх дыпламатаў і заявіла, што будуць прыняты меры ў адказ. Як адзначылі ў МЗС, у дзеяннях Прагі "нельга не бачыць таксама амерыканскі след".

У нядзелю ў МЗС Расіі быў выкліканы чэшскі пасол Віцезслаў Півонька. Паслу заяўлены рашучы пратэст у сувязі з недружалюбным актам улад Чэхіі ў дачыненні да персаналу расійскай дыпмісіі ў Празе.

Акрамя гэтага, 20 чэшскіх дыпламатаў абвешчаны "persona non grata". Ім загадана да канца дня 19 красавіка пакінуць тэрыторыю Расіі.

Чытайце таксама: