БЧ прызначыла яшчэ больш цягнікоў на травеньскія святы і Радаўніцу

Павышаны попыт на квіткі прагназуецца ў сувязі са святкаваннем Вялікадня ў праваслаўных, а таксама іншых святаў, якія выпадаюць на апошні месяц вясны.
Sputnik

МІНСК, 20 кра - Sputnik. Беларуская чыгунка пусціць яшчэ 13 цягнікоў у дадатак да 56, якія былі прызначаныя раней на травеньскія святы і Радаўніцу, паведамілі ў прэс-службе "чыгункі".

Усяго будзе 69 дадатковых цягнікоў, яны будуць курсіраваць з 2 па 11 траўня па найбольш папулярных напрамках - з Мінска да Брэста, Гомеля, Віцебска, Гродна, Камунар, Пінска, Светлагорска; з Віцебска ў Брэст; з Гомеля ў Віцебск; з Гродна ў Крычаў (праз Оршу). Акрамя таго, павялічаць колькасць месцаў у цягніках з Мінска ў Гомель на 8, 10 і 11 траўня.

Таксама з улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў гэтыя выхадныя (24-25 красавіка) дадаткова назначаны цягнікі з Мінска ў Брэст, таксама дапаможныя склады пусцяць 23 і 30 красавіка. Цягнік адправіцца з беларускай сталіцы ў 16:53 і прыбудзе ў Брэст у 20:45. Акрамя таго, 25 красавіка "чыгунка" дадаткова прызначыць зваротны цягнік з Брэста - адпраўляцца ён будзе ў 18:32, а прыбываць у Мінск у 23:51. Са сталіцы лакаматыў будзе ісці ў Брэст у ноч на 26 красавіка - з адпраўленнем у 00:38 і прыбыццём у 05:47.

Гомельскія цягнікі - крыху па іншым маршруце

Беларусаў пусцяць на цягнікі ў Расію толькі з ПЦР-тэстам
У сувязі з рамонтам чыгуначнага маста на ўчастку Калінкавічы-Юшкі ў сераду, 21 красавіка, два цягнікі будуць ісці па іншым маршруце - праз станцыю Буда-Кашалёўская. Гэта тычыцца цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа Гомель-Гродна адпраўленнем з Гомеля ў 17:26 і Мінск-Гомель адпраўленнем з Мінска ў 17:11.

Таксама 21 красавіка частка цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, якія курсуюць на ўчастку Жлобін-Калінкавічы, будзе адменена, у астатніх будзе зменены маршрут руху.

Чытайце таксама: