Эксперты абмяркоўвалі вынікі сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
На думку большасці палітолагаў, новы віток у развіцці адносін паміж стратэгічнымі партнёрамі стане магчымым дзякуючы паглыбленню інтэграцыі. У эканамічнай сферы інтэграцыю разглядаюць як інструмент аздараўлення эканомік пасля пандэміі. Інтэграцыя ў сферы бяспекі - гарантыя абароны ад заходніх пагроз.
Таксама падчас круглага стала ішла гаворка пра ўспрыманне саюза Расіі і Беларусі ў грамадскай свядомасці.
Удзельнікі ў Мінску:
- старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных адносінах беларускага парламента Андрэй САВІНЫХ;
- эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей АЎДОНІН;
- старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег ГАЙДУКЕВІЧ;
- дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім ГІГІН.
У Маскве:
- загадчык сектара двухбаковых стасункаў Расіі і краін-суседзяў Інстытута эканомікі РАН Арцём ПЫЛІН;
- генеральны дырэктар Цэнтра вывучэння перспектыў інтэграцыі Сяргей РЭКЕДА;
- галоўны рэдактар партала "Евразия.Эксперт", прарэктар па міжнародных сувязях Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук Вячаслаў СУТЫРЫН.
Мадэратар - галоўны рэдактар Цэнтра вывучэння перспектыў інтэграцыі Дар'я ХАСПЯКОВА.