Травеньскія канікулы: беларусаў чакае 11 выхадных

Вялікія выхадныя ўнясуць перадышку у працоўны расклад ў Беларусі ў траўні 2021 года, засталося толькі дачакацца прагнозаў сіноптыкаў.
Sputnik

МІНСК, 25 кра – Sputnik. Беларусы ўсё ж змогуць адпачыць у траўні бягучага года, змены ў календары зацвердзіў урад.

Святочныя дні, якія звычайна былі нерабочымі ў гэтым месяцы, у 2021 годзе выпадаюць на выхадныя. Тым не менш, невялікія канікулы беларусы атрымаюць.

Дзень працы - 1 траўня - выпадае на суботу, таму дадатковага непрацоўнага дня для святкавання не чакаецца. Адразу ж за ім - другога чысла - ідзе Праваслаўны Вялікдзень.

Затое пасля звычайнага пяцідзённага працоўнага тыдня беларусаў чакаюць адразу чатыры выхадныя дні.

Хоць Дзень Перамогі 9 траўня выпадае на нядзелю, святкаваць можна пачаць (па еўрапейскай традыцыі) ужо 8-га. Гэты дзень прыпадае на суботу. А так як ужо ў аўторак, 11 траўня, беларусы адзначаюць Радаўніцу (дзень памяці продкаў), то Савет міністраў прыняў рашэнне зрабіць выхаднымі таксама панядзелак і аўторак. Праўда, за адпачынак 10 траўня прыйдзецца адпрацаваць у наступную суботу, 15-га чысла, так што тыдзень атрымаецца чатырохдзённы.

БЧ пусціць на красавіцкія і травеньскія святы дадатковыя цягнікі

Такім чынам, выхадных у траўні 2021 года будзе 11 - гэта 1, 2, 8, 9, 10, 11, 22, 23, 29 і 30. Працоўных дзён налічваецца амаль у два разы больш - 20.

Па працягласці адпачынку ў апошні вясновы месяц Беларусь саступіць толькі суседняй Расіі (там выхадных дзён налічваецца 16), а таксама Украіне (13).

Што тычыцца доўгатэрміновых прагнозаў сіноптыкаў на першую палову траўня, то надвор'е абяцае быць ясным і без дажджоў. Тэмпература паветра па папярэдніх дадзеных можа скласці ад +18 да +22 градусаў.

Чытайце таксама: