Відэа

Дыпскандал паміж Расіяй і Чэхіяй: прычым тут ЗША - відэа

Пра прычыны дыпламатычнага скандалу, які разгарэўся паміж Прагай і Масквой, у інтэрв'ю Sputnik распавёў аглядальнік МІА "Россия Сегодня", прэзідэнт Цэнтра сістэмнага аналізу і прагназіравання Расціслаў Ішчанка.
Sputnik

Дыпскандал разгарэўся пасля таго, як Прага беспадстаўна абвінаваціла Маскву ў датычнасці да выбуху на складзе боепрыпасаў ва Врбеціцэ ў 2014 годзе і выслала 18 супрацоўнікаў расійскага пасольства.

У Маскве усе абвінавачванні адкінулі і заявілі, што Прага ўзяла курс на разрыў адносін.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прызнаў адсутнасць доказаў у справе аб нібыта датычнасці расійскіх спецслужбаў да выбухаў у Врбеціцэ.

Чаму Земан адступаецца? Якія загады аддавалі ўладам Чэхіі з Вашынгтона? Ці ёсць сувязь паміж падзеямі ў Чэхіі і замахам на Лукашэнку? Ці адаб'ецца гэта дыпламатычнае супрацьстаянне на будаўніцтве газаправода "Паўночны паток - 2"? І ці застануцца расіяне без чэшскага піва?

Аглядальнік МІА "Россия Сегодня", прэзідэнт Цэнтра сістэмнага аналізу і прагназіравання Расціслаў Ішчанка адказвае на гэтыя і іншыя пытанні ў інтэрв'ю Sputnik.

Чытайце таксама: