Тры беларусы ў складзе "Авангарда" выйгралі Кубак Гагарына

Канцоўка шостага матчу фінальнай серыі паміж "Авангардам" і ЦСКА атрымалася амаль галівудскай: за пяць хвілін да фінальнай сірэны "арлы" атрымалі некалькі выдаленняў запар, але здолелі ўтрымаць мінімальную перавагу.
Sputnik

МІНСК, 28 кра - Sputnik. Омскі "Авангард" упершыню ў гісторыі заваяваў трафей, а разам з ім і беларусы Кірыл Гатавец, Андрэй Стась і Мікіта Камароў.

Лік у матчы адкрыў Сяргей Талчынскі ў канцоўцы першага перыяду. Сімвалічна, што 26-гадовы нападаючы ў мінулым сезоне выступаў як раз за ЦСКА. У выніку яго шайба так і засталася адзінай: ЦСКА не здолеў распячатаць вароты "арлоў", у тым ліку ў фармаце 5 на 3 у канцы паядынку.

Беларусы таксама апынуліся датычныя да гістарычнага дасягнення "Авангарда". Чаго толькі варта шайба Гатаўца, якую ён закінуў у першым матчы фінальнай серыі.

Варта адзначыць, што да пачатку фіналу мала хто ставіў на "Авангард": маскоўскія армейцы лічыліся відавочнымі фаварытамі. Але інтрыга з'явілася ўжо пасля першай гульні: амічы нечакана былі мацней. ЦСКА ўзяў два наступныя паядынкі і зноў справакаваў размовы о "вялікай перавазе". Як аказалася, у трэнерскага штаба і гульцоў "Авангарда" было што на гэта адказаць, прычым – непасрэдна на лёдзе.

Чытайце таксама: