Суперпоўня - гэта момант супадзення поўні і максімальнага набліжэння Месяца да Зямлі. І хоць спадарожнік здаецца блізка размешчаным да планеты, усё роўна гэта адлегласць велізарная - каля 350 тысяч кіламетраў.
Суперпоўню называюць яшчэ "ружовым Месяцам". Спадарожнік планеты ў гэты момант свеціцца чырванаватым адценнем. Хоць называюць суперпоўню ружовай зусім не з-за гэтага. А з-за цвіцення флёксаў, якое супадае з вясновай поўняй.
Калі ў гэты час паглядзець у тэлескоп, то можна ўбачыць паверхню спадарожніка і нават разгледзець кратэры ад метэарытаў. Галоўнае, каб не было хмарнага надвор'я.
Дарэчы, нашы продкі лічылі поўню і суперпоўню магічным часам. Казалі, калі загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца.