Большасць дызайнераў Высокага тыдня моды ў Парыжы прадставілі свае паказы віртуальна. Італьянскі дызайнер Джамбатыста Валі прадставіў новую калекцыю, натхнёную іспанскай Севільяй, у выглядзе лічбавага шоў. Дызайнер Dior Марыя Грацыя К’юры зняла кароткаметражны фільм для сваёй куцюрнай калекцыі, навеянай калодай карт Таро XV стагоддзя.
Новую калекцыю Віржыні Віар для Chanel таксама прадставіў у выглядзе фільма аб паказе ў Гран-Пале, які зняў Антон Карбейн, а таксама серыі чорна-белых фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны музы моднага дома Марыён Каціяр, Ванэса Парадзі, Пенелопа Крус і іншыя.
Першую калекцыю Haute Couture дызайнера Кіма Джонса для брэнда Fendi прадставілі такія зоркі як Демі Мур, Бэла Хадзід, Кейт Мос і яе дачка Ліла Мос, Наомі Кэмпбел і Кара Дэлевінь. Мадэлі дэфілявалі па шкляным лабірынце ў форме лагатыпа брэнда.
"Бягучая сітуацыя ў свеце змушае нас сядзець дома і абмяжоўваць сацыяльнае жыццё, але пошукі прыгажосці вечныя", - пракаментаваў Джорджа Армані свой вясенне-летні куцюрны паказ.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, якой, на думку высокай моды ў Парыжы, будзе вясна-лета 2021 года.
Перадрукоўка дадзенага матэрыялу дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі Sputnik Беларусь.