Першы старт у гэтым годзе звязаны з адпраўкай тэлекамунікацыйнага спадарожніка Turksat 5A, які будзе забяспечваць перадачу сігналу для грамадзянскіх і ваенных патрэб.
У запуску была выкарыстана першая ступень ракеты Falcon, якая ўжо тройчы лятала - падчас адпраўкі на арбіту спадарожніка GPS і двух "Старлікаў".
На гэты раз першая ступень пасля завяршэння сваёй місіі села на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне.
Пакуль першая ступень ракеты вярталася пасля адстыкоўкі, другая ступень працягнула палёт на арбіту.