Напярэдадні з Ерусаліма ў Мінск прыбыў Жыватворны агонь. Яго даставілі ў Свята-Духаў кафедральны сабор. Пасля часцінку цуду развезлі па ўсіх епархіях краіны.
У галоўным праваслаўным храме Беларусі святочную службу правёў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін.
З панядзелка ў праваслаўных пачынаецца Светлая сядміца. Гэта час, калі ў цэрквах адчыняюць Царскія вароты і паўсюдна гучыць "малітва ў бронзе".
Царква Святога Мікалая Цудатворца
Храм у Крайску пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Асаблівасць царквы ў тым, што ў 2009 годзе ў яе сцен ўсталявалі бюст апошняга расійскага імператара Мікалая II.
Доўгі час храм у цэнтры аграгарадка не прымаў вернікаў. Службы пасля 70-гадовага перапынку аднавіліся толькі ў 2000 годзе.