Пропускі ў памежпаласе на Радаўніцу будуць выдаваць у дзень звароту

Традыцыйна на Радаўніцу адкрываюцца дадатковыя пункты пропуску, сёлета гэты дзень выпадае на 11 траўня.
Sputnik
МІНСК, 5 тра - Sputnik. Для тых, хто наведвае месцы пахаванняў, парадак знаходжання ў пагранзоне будзе спрошчаны - скароціцца тэрмін выдачы пропускаў, пра гэта паведаміў журналістам начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення аховы мяжы Дзяржпагранкамітэта Іван Сяргееў.
Спецыяліст дадаў, што такая спрошчаная схема будзе дзейнічаць з 8 па 11 траўня. У звычайныя дні тэрмін выдачы пропуску займае да 5 дзён.
"Гэты дакумент патрабуецца ад замежнікаў і грамадзян Беларусі для наведвання могілак, размешчаных менавіта ў памежнай паласе, яе шырыня - да 10 кіламетраў. А вось для ўезду ў прымежную зону, расцягнутай на глыбіню 30 -50 кіламетраў, пропуск трэба мець толькі замежным грамадзянам", - растлумачыў Сяргееў.
Ён удакладніў, што для афармлення пропуску трэба звярнуцца з заявай у той тэрытарыяльны орган пагранслужбы, на ўчастку якога плануецца наведванне памежнай паласы.
Чытайце таксама: