Якія выплаты атрымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай у Беларусі

З улікам усіх надбавак сярэдні памер пенсіі інваліда вайны ў траўні складзе 832 рублі, а ўдзельніка вайны - 690 рублёў.
Sputnik
МІНСК, 6 тра - Sputnik. Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны беларускім заканадаўствам прадугледжаны павышэнні да пенсій - ад 50 да 500% іх мінімальнага памеру, паведаміла на прэс-канферэнцыі 6 траўня начальнік галоўнага ўпраўлення сацабслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Мінпрацы і сацабароны Таццяна Фёдарава.

Сумы выплат

Фёдарава удакладніла, што выплаты да пенсій Героям Савецкага Саюза складаюць 342 рублі, інваліды вайны першай і другой групы атрымліваюць 273 рублі, а трэцяй - 171 рубель.
Удзельнікам вайны і тым, хто прымаў удзел у размініраванні тэрыторыі ў 1943-1945-м гадах выплочваюць па 171 рублі. Блакаднікам Ленінграда і былым вязням фашысцкіх канцлагераў належыць па 68 рублёў. Па 34 рублі дадаецца да пенсіі тым, хто ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі "За самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле".
Членам сем'яў, якія страцілі сваіх мужэй ці жонак на вайне і не ўступілі ў паўторны шлюб выплачваюцца надбаўкі да пенсіі ў памеры ад 68 да 123 рублёў.
З улікам усіх гэтых надбавак сярэдні памер пенсіі інваліда вайны ў траўні складзе 832 рубля, а ўдзельніка вайны - 690 рублёў.
Ветэраны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, - гэта асаблівыя катэгорыі. У дачыненні да іх прымяняецца выявіцельны прынцып аказання дадатковай сацыяльнай падтрымкі. Для гэтага штогод праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў іх пражывання.

Ветэранаў становіцца ўсё менш

Зараз у Беларусі засталося 3 337 ветэранаў Вялікай Айчыннай.
"Самым узроставым ветэранам ужо больш за 100 гадоў, а самым маладым - каля 90", - распавяла Таццяна Фёдарава.
У краіне жывуць два Героя Савецкага Саюза: Іван Ільіч Кустаў атрымаў званне ў 1945 годзе, Васіль Сяргеевіч Мічурын быў узнагароджаны Залатой зоркай ў 1940 годзе.
Чытайце таксама: