МІНСК, 9 тра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з Днём Перамогі, тэкст святочнага паслання апублікаваны ў нядзелю на афіцыйным партале беларускага лідэра.
Лукашэнка адзначыў, што гэта адзінства, "выпрабаванвае на трываласць у працы і ў бою, з'яўляецца асновай развіцця Саюзнай дзяржавы".
"Дата 9 траўня мае лёсавызначальнае значэнне для беларусаў і расіян. У часіну цяжкіх выпрабаванняў нашы прадзеды, дзяды і бацькі ўсталі плячом да пляча на абарону агульнай Айчыны ад лютага ворага і перамаглі. Адстаялі сваю свабоду і незалежнасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка перакананы, што памяць аб незгасальным ратным подзвігу савецкіх воінаў, бяспрыкладнай мужнасці падпольшчыкаў, самаахвярнасці і доблесці працаўнікоў тылу - агульны здабытак і спадчына. "Доўг нашчадкаў - захаваць яе як сімвал вечнай дружбы і братэрства народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Узаемная павага
Беларускі прэзідэнт таксама накіраваў святочныя пасланні і іншым палітычным лідэрам краін постсавецкай прасторы. "Сёння, калі ў свеце зноў паглыбляюцца раздзяляльныя лініі, пануюць варожасць і нацыянальны эгаізм, няхай памяць пра агульны подзвіг, дзякуючы якому чалавецтва не было знішчана, вядзе нас да ўзаемнай павагі, дыялогу і супрацоўніцтва", - падкрэсліў Лукашэнка.
Раней Уладзімір Пуцін накіраваў віншаванні з гадавінай Перамогі кіраўнікам дзяржаў СНД.
Чытайце таксама: